Супрацоўніцтва Беларусі і ЮНЕСКА дапамагае “развенчваць стэрэатыпы пра рэспубліку” — Рыжанкоў
23 снежня, Позірк. Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА “дапамагае не толькі памнажаць сусветную спадчыну, але і развенчваць стэрэатыпы аб рэспубліцы”, заявіў 23 снежня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Кіраўнік МЗС выступіў у Нацыянальным мастацкім музеі на мерапрыемстве, прысвечаным уключэнню беларускай “выцінанкі” ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляюць дзяржСМІ.
“Вядома, прыгажосць у канчатковым выніку свет выратуе. Але ў нас ва ўсіх ёсць адна задача: давесці да тых людзей, хто адказны выратаваць свет, што гэта трэба рабіць праз прыгажосць, а не праз нарошчванне ваенных пагроз, развіццё ваенна-прамысловых комплексаў і эскалацыю напружанасці ва ўсім свеце”, — сказаў чыноўнік.
Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Мінска з ЮНЕСКА працягваецца 70 гадоў. За гэты час, адзначыў Рыжанкоў, Беларусь “стала той дзяржавай, якая зарэкамендавала сябе менавіта з пункту гледжання канструктыўнай, узаемавыгаднай працы”.
“Мы ім дапамагаем захоўваць і памнажаць сусветную спадчыну, а яны праз прызму гэтых праектаў, якія мы сёння адзначаем, дапамагаюць міжнароднай супольнасці бачыць Беларусь з іншага боку”, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Традыцыйнае мастацтва выразання з паперы “выцінанка” 4 снежня было ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, які вядзе ЮНЕСКА. Гэта адбылося на 19-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая прайшла ў Асунсьёне (Парагвай).
Акрамя беларускай “выцінанкі”, на разгляд дэлегатаў сесіі было прадстаўлена 57 новых элементаў згаданага спісу з розных краін.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
Улады ў Мінску і сёння працягваюць падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне, пры гэтым увесь час заяўляючы аб варожых намерах краін НАТО ў дачыненні да Беларусі.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка