Мінфін анансаваў першае замяшчэнне беларускіх еўрааблігацый на дзяржаўныя аблігацыі
25 снежня, Позірк. 27 снежня адбудзецца дэбютнае замяшчэнне еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь з пагашэннем 29 чэрвеня 2027 года (Беларусь-2027, ISIN XS1634369224 / US07737JAA16) на дзяржаўныя аблігацыі Рэспублікі Беларусь выпуску № 331 праз Нацыянальны разліковы дэпазітар (Расійская Федэрацыя), паведаміў 24 снежня Мінфін.
Намінальны кошт адной аблігацыі складзе 1 тыс. долараў ЗША. Паводле сцвярджэння беларускага ведамства, памер стаўкі працэнтнага даходу, тэрміны яго выплаты і пагашэння аблігацый адпавядаюць стаўцы і тэрмінам па еўрааблігацыях Беларусь-2027.
Разлікі па аблігацыях выпуску № 331 будуць праводзіцца ў беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка, устаноўленаму за тры рабочыя дні да даты пагашэння аблігацый і (або) выплаты працэнтнага даходу.
У рамках замяшчэння трымальнікам будзе зроблена выплата працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Беларусь-2027 з улікам пацвярджэння імі правоў валодання каштоўнымі паперамі на адпаведныя даты выплат даходу, адзначаецца ў паведамленні.
Згаданае замяшчэнне анансаваў (https://aianalyticsweb.com/be/news/113327/) міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў у інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” (выйшла 10 лістапада).
Тады ён заявіў, што асноўная маса трымальнікаў беларускіх еўрабондаў, тэрмін выплаты па якіх на той момант ужо надышоў, свае грошы атрымала. “Знойдзены механізм, якім чынам яны пераводзяць на нашы рахункі аблігацыі, мы пераводзім ім у беларускіх рублях плацяжы, і гэты механізм працуе”, — заявіў Селівёрстаў.
Пытанні пагашэння “тых папер, тэрмін пагашэння па якіх яшчэ не наступіў, але яны таксама па сутнасці заблакаваныя”, паводле словах чыноўніка, будзе вырашацца шляхам выпуску “замяшчаючых аблігацый”. “Цяпер мы збіраем заяўкі, <…> у снежні першае замяшчэнне мы зробім, і ўжо на наступныя выпускі, 2026 года, будзем працаваць па гэтым напрамку. Банк развіцця, дарэчы, у межах такога ж механізму па сваіх нарматыўных паперах таксама пачаў выплаты, і гэты працэс ідзе”, — адзначыў тады чыноўнік.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”.
Напярэдадні абвяшчэння тэрміну дэбютнага замяшчэння еўрааблігацый Міністэрства фінансаў таксама паведаміла, што ў адпаведнасці з сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка ад 23 снежня 2024 года № 999/34 права на атрыманне выплат па еўрааблігацыях Беларусь-2023 (ISIN XS1634369067 і US07737JAB98) праз дэпазітарый-нерэзідэнт цяпер таксама маюць трымальнікі аблігацый, якія набылі каштоўныя паперы да даты названай пастановы.
Пры гэтым “захоўваецца абавязковая ўмова аб пераводзе еўрааблігацый на рахунак эмітэнта”. “Актуалізацыя парадку ўлічвае назапашаны досвед, а таксама бягучыя ўмовы функцыянавання фінансавага рынку”, — адзначыла ведамства.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка