Мінск 08:03

За пяць сутак агонь у Беларусі забраў жыцці 19 чалавек

Крыніца: pixabay.com

25 снежня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 снежня да 6:00 25 снежня) ад агню ў Беларусі сканала пяць чалавек, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Гібель людзей зафіксаваная ў Мінску, Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць), Ушацкім (Віцебская), Лельчыцкім і Рэчыцкім (Гомельская).

Паводле звестак МНС, за папярэднія чацвёра сутак ад агню загінула 14 чалавек (з 6:00 20 снежня адпаведна 3, 3, 5 і 3).

Такім чынам, за апошнія пяць сутак агонь забраў жыцці 19 чалавек.

З пачатку года ў Беларусі здарылася 6.112 пажараў (5.632 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,52%). Загінулі 544 чалавекі (497; +9,46%), у тым ліку 11 дзяцей (8; +37,5%); траўмавана— 607 (527; +15,2%).

Падзяліцца: