Пераследуемых за данаты прымушаюць паўторна “кампенсаваць шкоду” — праваабаронцы
25 снежня, Позірк. Праваабаронцам сталі вядомыя выпадкі, калі сілавікі прымушаюць паўторна “кампенсаваць шкоду” асоб, якія раней падвяргаліся такому прымусу за данаты “экстрэмісцкім” арганізацыям.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, ціск на “некаторых людзей” аказваюць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
“Ім кажуць, што нібыта знайшлі іх іншыя данаты і патрабуюць зноў заплаціць. Тое, што людзі раней “кампенсавалі” свой данат у КДБ, іх не цікавіць. Маўляў, гэта іншае ведамства і іншая справа”, — адзначаюць праваабаронцы.
Паводле звестак “Вясны”, асоб, якія раней “добраахвотна заплацілі” за данаты, таксама “пачалі выклікаць у пракуратуру”. У наглядным ведамстве “іх просяць падпісаць паперы з папярэджаннем перад выбарамі”, удакладняюць праваабаронцы.
Падкрэсліваецца, што адпаведныя позвы па месцы рэгістрацыі атрымліваюць таксама людзі, якія знаходзяцца па-за Беларуссю.
На 23 жніўня 2024 года за ахвяраванні “экстрэмісцкім” арганізацыям і ініцыятывам было асуджана не менш за 91 чалавека, паведамляла раней “Вясна”. Агульны тэрмін вынесенага фігурантам пакарання — 255 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.
За данаты ў структуры, якія прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
“Таксама ў Беларусі актыўна пераследуюць паводле арт. 2901 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) — за данаты ў розныя ініцыятывы, напрыклад у ByPol і “Кіберпартызаны”. Паводле гэтага артыкула пагражае да 12 гадоў зняволення”, — адзначалі праваабаронцы.
З 2023 года тых, хто актыўна данаціў апошнія чатыры гады, выклікаюць у КДБ і просяць па-за працэсуальным парадкам ахвяраваць сумы ў шмат разоў большыя, пагражаючы крымінальнай справай, падкрэслівалася ў паведамленні.
“Некаторым сілавікі прапануюць “адкупіцца”: зрабіць нібыта добраахвотнае ахвяраванне ў памеры ў шмат разоў большым за суму даната. Як правіла, сродкі прапануюць перавесці на спецыяльны рахунак медыцынскай установы. Але падкрэслім, што такое ахвяраванне з’яўляецца непрацэсуальнай працэдурай і не з’яўляецца штрафам ці іншым відам пакарання. Пасля следчы можа выдаць пастанову аб спыненні крымінальнай справы. Улічваючы пануючае ў Беларусі беззаконне, нельга выключаць паўторнае ўзбуджэнне крымінальнай справы па тым жа эпізодзе”, — папярэджвалі праваабаронцы.
У лютым гэтага года Следчы камітэт заявіў, што грамадзяне ў 2023 годзе зрабілі такіх “добраахвотных ахвяраванняў” на суму больш за 37 млн рублёў (каля 11,5 млн долараў).
У сакавіку МУС паведаміла, што ў 2023 годзе “па выніках праведзеных мерапрыемстваў” распачата 17 крымінальных спраў у дачыненні да асоб, “якія ажыццяўлялі фінансаванне арганізацый, фарміраванняў і асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
З пачатку да сярэдзіны сакавіка 2024 года ведамства ўстанавіла 260 асоб, якія перавялі на рахункі “экстрэмісцкіх фарміраванняў” больш за 5 тыс. долараў. УУС Мінаблвыканкама сцвярджала, што гэтыя грамадзяне пазней здзейснілі “добраахвотныя ахвяраванні” на суму звыш 356 тыс. долараў.
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка