На саміце ЕАЭС абмяркуюць фармаванне агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў
26 снежня, Позірк. Пытанні фармавання агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў будуць абмеркаваныя на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза ў курортным комплексе “Ігора” (Ленінградская вобласць Расіі) 26 снежня, вынікае з інфармацыі ТАСС.
Раней расійскія СМІ паведамілі са спасылкай на памочніка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Юрыя Ушакова, што бакі таксама плануюць абмеркаваць “далейшае паглыбленне інтэграцыі” ў ЕАЭС. Сярод іншага размова пойдзе пра ліквідацыю бар’ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку, гарманізацыю заканадаўства ў фінансавай сферы, лібералізацыю адзінага рынку паслуг.
Чакаецца, што на сустрэчы будуць зацверджаныя асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці саюза і бюджэт на 2025 год. Па выніках саміту плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. Сярод іх рашэнне надаць Ірану статус назіральніка пры ЕАЭС.
Сёлета ў сакавіку ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі адбыліся “кансультацыі па выпрацоўцы ўзаемапрымальных рашэнняў і збліжэнню пазіцый” па пытаннях фармавання агульных рынкаў энергарэсурсаў.
Дырэктар Дэпартамента энергетыкі ЕЭК Вадзім Закрэўскі (экс-намеснік міністра энергетыкі Беларусі), выступаючы 27 верасня на міжнародным форуме “Расійскі энергетычны тыдзень”, адзначыў, што ў частцы фармавання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза прынятыя “ўсе неабходныя правілы для яго функцыянавання”.
“Што да фармавання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, цяпер намаганні камісіі і дзяржаў-членаў сканцэнтраваныя на завяршэнні ўзгаднення праектаў асноўных дакументаў”, — заявіў ён.
Раней чакалася, што аб’яднаны рынак пачне працаваць 1 студзеня 2025 года.
На саміце ЕАЭС сёлета 25 траўня ў Маскве Аляксандр Лукашэнка заявіў, што маюцца “кірункі, дзе бакі маглі б дзейнічаць хутчэй”.
“Па шэрагу найважнейшых пытанняў унутранага парадку дня еўразійскай інтэграцыі мы рухаемся складана і адкрыта марудна. Перш за ўсё гаворка ідзе пра фармаванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, рэалізацыю мерапрыемстваў лічбавага парадку дня, лібералізацыю транспартнага рынку, — канстатаваў ён. — А гэта ж асноўныя для нашых эканомік сферы дзейнасці. І іх актуальнасць на фоне санкцый толькі ўзрасла. Я застаюся на ранейшай пазіцыі: ні бар’ераў, ані абмежаванняў быць не павінна ўвогуле. Гэта базавы прынцып пабудовы нашага саюза, і мы павінны дасягнуць мэты ў найбліжэйшы час”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральніцы — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне пра зону свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+