У 2024 годзе крымінальныя справы ў парадку спецвытворчасці распачатыя ў дачыненні да 110 беларусаў — “Вясна“
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/12/papka_ugolovnoe_delo_sk_1128x752.jpg)
26 снежня, Позірк. Крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў 2024 годзе распачатыя ў дачыненні да 110 грамадзян Беларусі, якія з’ехалі з краіны праз рэпрэсіі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна“.
Для параўнання праваабаронцы прывялі наступныя лічбы: за чатыры месяцы 2022 года было заведзена 17 завочных крымінальных спраў, за 2023 год — 18.
Перад чарговымі выбарамі, як адзначаецца, людзі ўнутры краіны “зазнаюць неймаверны ціск і пераслед: затрыманні і вобшукі не спыняюцца ўжо пяты год“. Праз палітычны пераслед усё больш людзей вымушана пакідаць дамы і з’язджаць з Беларусі, “аднак і гэтага рэжыму недастаткова“, падкрэслівае “Вясна“.
“У 2024 годзе на вымушаных уцекачоў чыніцца ўсё больш моцны ціск: канвеер завочных судоў, вобшукі ў сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, новыя пагрозы і абмежаванні — далёка не поўны спіс рэпрэсіўных практык, якія ўлады выкарыстоўваюць супраць іх“, — адзначаюць праваабаронцы.
У “спісе экстрэмістаў“, нагадалі яны, цяпер амаль 5.000 чалавек, у “тэрарыстычным“ — 1.220, сярод якіх больш за 500 — грамадзяне Беларусі. Акрамя таго, за шэсць месяцаў у расійскай базе вышуку апынулася 773 беларуса, у тым ліку праваабаронцы і журналісты; агулам у ёй больш за 3.500 чалавек.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+