Мінск 03:14

Курсы долара і юаня знізіліся на таргах БВФБ 26 снежня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

26 снежня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 снежня 2024 года.

Курс долара знізіўся да 3,407 (-0,0146; -0,43%), юаня — да 4,6895 за 10 (-0,0042; -0,09%).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,4094 за 100 (+0,0029; +0,09%), еўра — да 3,58 (+0,06; +1,7%).

На мінулым працоўным тыдні (16–20 снежня) долар патаннеў на 0,83% (з 3,4755 да 3,4468), еўра — на 2,57% (з 3,6743 да 3,58), юань — на 0 ,47% (з 4,7848 да 4,7622 за 10); расійскі рубель падаражэў на 0,94% (з 3,3558 да 3,3875 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у маі — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, паводле вынікаў першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае), у лістападзе — на 8,34% (да 3,5951 рубля) — другое месца, за 11 месяцаў — на 8,34% (другое).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: