Паводле звестак Генпракуратуры, за апошнія 10 гадоў злачыннасць непаўналетніх скарацілася ўдвая
26 снежня, Позірк. У два разы за апошнія 10 гадоў скараціўся ўзровень злачыннасці сярод непаўналетніх, паведамляе Генеральная пракуратура.
Адзначаецца таксама, што за апошнія пяць гадоў колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, зменшылася на 25%.
На думку Генпракуратуры, гэта адбылося “з прычыны належнай каардынацыі пракурорамі дзейнасці дзяржаўных органаў“.
Паводле звестак МУС, за 10 гадоў колькасць непаўналетніх, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў, зменшылася ў пяць разоў, з 371 да 66. Разам з тым ва ўсіх рэгіёнах МУС адзначае рост колькасці нарказлачынстваў, учыненых непаўналетнімі.
У Мінску ў першай палове 2024 года зафіксавана зніжэнне колькасці злачынстваў на 10,7%, аднак падлеткавая злачыннасць павялічылася на 36,8%, больш чым у тры разы вырасла колькасць злачынстваў непаўналетніх, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў з мэтай збыту, паведаміў у ліпені пракурор сталіцы Алег Лаўрухін на пасяджэнні калегіі гарадской пракуратуры.
У 2023 годзе ў суды перададзеныя крымінальныя справы 727 непаўналетніх грамадзян, асуджана 692, з іх на пазбаўленне волі асуджана 140.
Паводле звестак Следчага камітэта, найбольш распаўсюджаным відам злачынстваў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, з’яўляюцца крадзяжы (46%), хуліганства (20%) і незаконны абарот наркотыкаў (9%).
У дакладзе вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленым 20 сакавіка, гаворыцца, што па стане на 31 снежня 2023 года 50 непаўналетніх юнакоў і 5 дзяўчат былі асуджаныя ў рамках крымінальных спраў па палітычна матываваных абвінавачваннях. Пры гэтым, як адзначана ў дакуменце, дзецям, якія не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, прад’яўляліся крымінальныя абвінавачванні, некаторых дапытвалі без адваката або бацькоў, а ў некалькіх выпадках не разглядаліся альтэрнатывы дасудоваму зняволенню і пазбаўленню волі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка