Частку прызначаных на пакрыццё знешняга доўгу грошай накіруюць на заробкі работнікам лясной гаспадаркі
27 снежня, Позірк. Размеркаваныя ў 2024 годзе на Мінлясгас выдаткі рэспубліканскага бюджэту для вядзення лясной гаспадаркі будуць павялічаныя на 8,74 млн рублёў (2,57 млн долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка), вынікае з пастановы Савета міністраў № 1000 ад 24 снежня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 27 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Міністэрству фінансаў даручана павялічыць гэтыя выдаткі на пазначаную суму “для забеспячэння аплаты працы (з улікам унёскаў (адлічэнняў) на сацыяльнае страхаванне) работнікаў арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку”.
Пры гэтым выдаткі належыць павялічыць “за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных паводле функцыянальнай класіфікацыі на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу”.
У лясной галіне Беларусі ў 2023 годзе, паводле даных Мінлясгаса на сёлетні верасень, працавала 41,7 тыс. чалавек.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у лістападзе намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі склаў 1.943,3 рубля — на 1,6% больш, чым у кастрычніку (1.912,2); на 16,7% менш, чым сярэдні лістападаўскі заробак працаўнікоў Беларусі агулам (2.331,8).
На 1 верасня валавы знешні доўг Беларусі складаў 36 млрд 402,2 млн долараў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка