МУС персаналізавала “экстрэмісцкае фарміраванне” KYKY.ORG
27 снежня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 26 снежня персаналізавала групу асоб, якія маюць дачыненне да “экстрэмісцкага фарміравання” KYKY.ORG, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
Цяпер у спісе фігуруюць Аляксандра Раманава і Глеб Сямёнаў.
МУС прызнала медыя KYKY.ORG “экстрэмісцкім фарміраваннем” 6 траўня 2022 года. На той момант, паводле пераліку, з ім звязвалі сайт kyky.org, тэлеграм-каналы “Кулуары KYKY” ды TELL KYKY, старонкі kyky_org у “Інстаграме”, KYKY.ORG у “Фэйсбуку” ды “Твітары” (цяпер Х). Імёны не называліся, склад “фарміравання” вызначалі як “групу грамадзян”, аб’яднаных згаданымі рэсурсамі.
Цяперашняе рашэнне ведамства не толькі персаналізуе “фарміраванне”, але таксама змяняе склад. Цяпер у яго, на думку МУС, таксама ўваходзіць “група грамадзян з ліку кіраўнікоў, адміністратараў і актыўных удзельнікаў” акаўнта kykyorg у “ЦікТоку”, ютуб-канала “Совсем KYKY” і старонкі publishersasha ў “Інстаграме”.
KYKY.ORG пазіцыянаваў сябе як “разумны лайфстайл-часопіс”. Выходзіў з 2010 года, сайт не абнаўляецца ад пачатку 2024-га. Сайт і сацсеткі праекта ў снежні 2022 года прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Выдавец KYKY.ORG і The Village Аляксандр Васілевіч быў затрыманы 28 жніўня 2020 года. 4 лютага 2022-га суд Савецкага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у нявыплаце падаткаў (арт. 243 КК) і прыгаварыў да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Васілевіча вызвалілі ў залі суда, паколькі “скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці”. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
10 кастрычніка 2020 года Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, які прыехаў у следчы ізалятар КДБ.
Васілевіч пакінуў Беларусь улетку 2022 года.
12 снежня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі” кантэнт сайта The Village і ўсіх яго старонак у сацсетках. Медыя спыніла працу ўлетку 2023-га.
Сёлета 26 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала агляд, паводле якога ў 2024-м 35 медыя былі прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка