У 2024 годзе “спіс экстрэмістаў” павялічыўся на 1.154 пазіцыі
27 снежня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 27 снежня дададзена яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакуменце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4.808 пазіцый.
На канец мінулага года ў спісе было 3.654 пазіцыі. Такім чынам, у 2024-м у пералік дадалі 1.154 пазіцыю (у 2023-м ён павялічыўся на 1.391).
Усе ўнесеныя 27 снежня ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
У яго ўключаны прызнаныя палітвязнямі Людміла Ліхачэўская, Вольга Лоцманава, Аляксей Сіленка і Сяргей Паўлавіцкі.
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесеныя Уладзімір Раманенка, Артур Мемех, Крысціна Сашнікава,Вадзім Быкаў і Аляксандр Трацэнка.
Таксама ў пераліку цяпер фігуруюць Сяргей Секрыяраў, Алена Секрыярава, Маргарыта Сатэвіч і Аляксандр Чарнышоў, насупраць прозвішчаў якіх стаяць пазнакі “судзімасць не пагашаная”. Як правіла, такая фармулёўка сведчыць пра вынясенне прыгавору, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Згодна ч. 3 і 4 арт. 18 закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, грамадзянам, прыгавор у дачыненні да якіх набыў моц, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу 5 гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць вайсковую службу.
Фінансавыя аперацыі ўключаных у “спіс экстрэмістаў” грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю.
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка