Мінск 06:57

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Мінскае гарадское ўпраўленне МНС

27 снежня, Позірк. Сем чалавек загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 26 снежня да 6:00 27 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У вёсцы Катвіна (Магілёўскі раён) ад агню загінулі гаспадар жылога дома (1970 год нараджэння) і жанчына (1977).

Жыцці яшчэ двух чалавек — гаспадыні дома (1964) і мужчыны (1980) — агонь забраў у вёсцы Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці).

У Брэсцкай вобласці на пажарах загінула два чалавекі: мужчына (1959) у вёсцы Новыя Клёнкі (Іванаўскі раён) і яшчэ адзін мужчына (1963) у аграгарадку Сінкевічы (Лунінецкі раён).

Ад агню ў пасёлку Арол (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці) загінуў гаспадар дома (1956).

Прычыны пажару і гібелі людзей высвятляюцца.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 6.150 пажараў (5.670 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,47%). Загінула 553 чалавекі (510; +8,43%), у тым ліку 11 дзяцей (7; +57,1%); траўмавана — 607 (530; +14,53%).

Падзяліцца: