Мінск 08:24

Яшчэ 10 чалавек прызнана палітвязнямі

27 снежня, Позірк. Яшчэ 10 чалавек прызнана палітвязнямі, цяпер іх колькасць складае 1.254, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Палітвязнямі прызнаныя абвінавачаныя, змешчаныя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Ганна Кміт, Андрэй Селянінаў, Яўген Мікалаевіч, а таксама накіраваныя для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчую установу адкрытага тыпу Дзмітрый Лях, Дзмітрый Чарнуха, Аляксандр Крупнікаў, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч, Арцём Пуценіч.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і іншых грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй права на мірныя сходы ў поствыбарчы перыяд, а таксама спыніць рэпрэсіі.

Заяву акрамя “Вясны” падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі ПЭН.

Напярэдадні, 26 снежня, праваабаронцы правялі рэвізію спісаў, у выніку чаго колькасць палітвязняў адначасова зменшылася на 27.

Падзяліцца: