Набыў моц прысуд па справе аб пашкоджанні расійскага самалёта ў Мачулішчах
27 снежня, Позірк. Набыў моц прысуд па справе аб пашкоджанні расійскага ваеннага самалёта далёкага радыёлакацыйнага назірання А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам. Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу, паведамляе Генеральная пракуратура.
“У апеляцыйных скаргах абвінавачаныя аспрэчвалі правільнасць кваліфікацыі іх дзеянняў, звярталі ўвагу на празмерную строгасць прызначанага пакарання. Пракурор настойваў на законнасці, абгрунтаванасці і справядлівасці судовага рашэння. Апеляцыйныя скаргі засталіся без задавальнення”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
4 кастрычніка Мінскі гарадскі суд асудзіў 12 фігурантаў справы на тэрміны ад двух гадоў і трох месяцаў да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Па справе праходзілі Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў, Дзяніс Сакалоў, Аляксандр Азараў, Яўгенія Тачыцкая, Міхаіл Дзёмін, Сяргей Лапароў, Настасся Пілько, Віталь Якуцік, Ала Яцута і Мікалай Швец.
Частка з іх (Азараў, Тачыцкая, Лапароў, Якуцік, Яцута, Дзёмін, а таксама ўкраінскі дыверсант Швец, перададзены Украіне) не знаходзяцца ў Беларусі.
Швяца, Азарава, Якуціка і Дзёміна прызналі вінаватымі па артыкулах аб акце тэрарызму (ч. 3 арт. 289 КК), наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць сродку паветранага транспарту (ч. 4 арт. 309).
Азарава, Дзёміна, Якуціка, Сакалова, Тачыцкую, Лапаціна і Лапарова прызналі таксама вінаватымі ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356), Швяца, Алу Яцуту і Сычова — у агентурнай дзейнасці (арт. 3581). Швец дадаткова прызнаны вінаватым у праходжанні навучання і іншай падрыхтоўцы для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 2903), незаконным абарачэнні выбуховых рэчываў і выбуховых прылад (ч. 4 арт. 295).
Акрамя таго, Якуціка, Сакалова, Сцяпурку, Пілько, Лапаціна, Тачыцкую, Лапарава і Сычова прызналі вінаватымі ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, “у розных спалучэннях”.
У выніку Швяцу завочна прызначана 25 гадоў пазбаўлення волі, іншым фігурантам справы — ад 15 да 25 гадоў. Іншым абвінавачаным, якія з’яўляюцца “саўдзельнікамі”, прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух гадоў і трох месяцаў да 15 гадоў.
Разгляд справы аб дыверсіі ў Мачулішчах пачаўся 19 жніўня ў закрытым рэжыме.
Фігурантаў справы абвінавачвалі агулам па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У ліпені 2023 года Азараў паведаміў, што пашкоджанне 26 лютага таго ж года на ваенным аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам рэдкага і дарагога расійскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 было аперацыяй ByPol і Службы бяспекі Украіны.
Спачатку ByPol заявіў, што гэта вынік аперацыі ўдзельнікаў плана “Перамога”, якія выкарыстоўвалі дроны-камікадзэ і пасля аперацыі пакінулі Беларусь.
КДБ паведаміў аб затрыманні больш за 20 чалавек, у тым ліку нібыта непасрэднага выканаўцы Швяца, якога назвалі агентам украінскай спецслужбы. Ведамства заявіла, што фігурантам крымінальнай справы аб нападзе на самалёт прад’яўлена абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 289 КК.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк 25 сакавіка 2024 года публічна прызнаў датычнасць службы да дыверсіі.
У чэрвені таго ж года асуджаны Швец быў абменены на мітрапаліта Іанафана (Анатоля Ялецкіх), які належыць да забароненай пасля пачатку вайны Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Ва Украіне ён адбываў турэмны тэрмін за апраўданне расійскай агрэсіі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства