Мінск 07:35

На фоне памілавання 20 “палітычных” праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Marco Chilese / unsplash.com

28 снежня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 28 снежня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек, цяпер іх 1.265, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.

Адпаведны статус нададзены асуджаным паводле арт. 3612 Крымінальнага кодэкса Чэславу Герасімовічу,Уладзіміру Сітковічу (абодва — 5 гадоў пазбаўлення волі за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам), арт. 3614 — Артуру Мемеху (3 гады зняволення), Алене Мохаравай (тэрмін невядомы), а таксама змешчаным пад варту ў рамках спраў паводле арт. 3611, 3612, 3613, 3614 — Ігару СідаровічуАляксандру КуксуАляксандру МазуруМіхаілу ГалінскамуСяргею ЧабоцькуПаўлу КаранюхінуЯне Царук і Марыі Батальёнак.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Апрача “Вясны” заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.

Адметна, што раней у гэты дзень Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 20 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.

Людзей, якія зазгалі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна больш, чым тых, каму нададзены статус палітычнага зняволенага.

Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Падзяліцца: