Мінск 03:36

За суткі ў Мінску і Мінскім раёне патанулі тры чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: ТРВОД

29 снежня, Позірк. Аб трох патанулых 28 снежня паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Жанчына 1957 года нараджэння і мужчына 1983 г.н. выяўленыя ў Мінску ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы — адпаведна ў раёне праспекта Незалежнасці і вуліцы Гараўца.

Мужчына 1998 г.н. патануў у вадасховішчы Дразды каля аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна.

Паводле даных таварыства ратавання на водах (ТРВОД) на 14 кастрычніка, з пачатку года ў краіне патанула 311 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх (у мінулым годзе — 311, 19 непаўналетніх).

Пры купанні патанула 97 (+31% да мінулага года), пры падзенні ў ваду — 147 (+47%). З агульнай колькасці патанулых 161 чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Непасрэдна ў перыяд купальнага сезона патанула 249 чалавек, выратавана — 169, з іх — 47 непаўналетніх.

За выходныя дні ў Беларусі патанула тры чалавекі — АСВОД

9 снежня, Позірк. За выходныя дні ў Беларусі патанула тры чалавекі, паведамляе Таварыства ратавання на водах (АСВОД). Вядуцца пошукавыя работы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. На запыт Пінскага РАУС у вадаёмах раёна сіламі мясцовай выратавальнай станцыі АСВОД шукаюць мужчыну 1965 года нараджэння. …
Падзяліцца: