ЕАБР прагназуе рост заробкаў у Беларусі ў “бліжэйшай перспектыве”
30 снежня, Позірк. Рост заробкаў у Беларусі “захаваецца ў бліжэйшай перспектыве”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Эксперты банка звярнулі ўвагу на тое, што “рэальны заробак у Беларусі павялічыўся на 11,7% г/г (год да года. — “Позірк”.) у лістападзе пасля 13% г/г у кастрычніку”. Пры гэтым у бюджэтным сектары заробак у рэальным выражэнні “вырас на 9,2% г/г у лістападзе пасля 9,7% г/г у кастрычніку, скараціўшы адставанне ад сярэдняга ўзроўню па эканоміцы”.
У ЕАБР адзначылі, што “са студзеня 2025 года прадугледжана павелічэнне базавай стаўкі на 6,7%, што прывядзе да росту заробкаў у бюджэтным сектары, акрамя гэтага, на 13% падвышаецца мінімальны заробак”.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені 2024 года рэальны заробак вырас на 11,8% (тут і далей да аналагічнага месяца 2023-га), лютым — на 13,7%, сакавіку — на 12,8%, красавіку — на 15 ,1%, траўні — на 12,8%, чэрвені — на 11,2%, ліпені — на 15,4%, жніўні — на 12,3%, верасні — на 12,5%, кастрычніку — на 13%, лістападзе — на 11,7%.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лістападзе 2024 года склаў 2.331,8 рубля. Гэта на 31,6 рубля менш (-1,3%), чым у кастрычніку (2.363,4), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных ведамства.
Паводле ўзроўню намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.112 рублі (у кастрычніку — 3.149,4; -1,2%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.251,9 (2.406,2; -6,4%), Гомельскай — 2.097,5 (2.134,6; -1,7%), Гродзенскай — 2.097,9 (2.111,9; -0,7%), Брэсцкай — 2.086,5 (2.110,9; -1,2%), Віцебскай — 1.964,9 (1.988,6; -1,2%), Магілёўскай — 1.958,9 (1.974,6; -0,8%).
Паводле даных Белстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — кастрычніку 2024 года павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) — 21,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7%. Усе долі за месяц не змяніліся.
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў лістападзе 2024 года выраслі на 0,3%, з пачатку года — на 4,6%, за 12 месяцаў (лістапад да лістапада) — на 5,5%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка