За мінулы тыдзень у Беларусі патанула дзевяць чалавек — МНС
30 снежня, Позірк. Дзевяць чалавек патанула ў Беларусі за мінулы тыдзень, 23–29 снежня, сведчыць праведзены“Позіркам” аналіз штодзённых зводак МНС.
Сем няшчасных выпадкаў здарылася ў вадаёмах. 23 снежня ў вадасховішчы Пагост (Пінскі раён Брэсцкай вобласці) патануў мужчына (1958 год нараджэння); 26-га ў рацэ Піна ў Пінску — жанчына (1962); 28-га ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску — жанчына (1957) і мужчына (1983), у вадасховішчы Дразды ў Мінскім раёне — мужчына (1998); 29-га ў вадасховішчы Дразды і ў рацэ Заходняя Дзвіна (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) — двое маладых людзей (2001 і 2006 адпаведна).
23 снежня ў Мінску ў ваннах патанула двое пенсіянераў — жанчына (1940) і мужчына (1956).
Паводле звестак Таварыства ратавання на водах (АСВОД) на 14 кастрычніка, ад пачатку года ў краіне патанула 311 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх (летась — 311 і 19 адпаведна).
Пры купанні патанула 97 (+31% да мінулага года), пры падзенні ў ваду — 147 (+47%). Сярод патанулых 161 чалавек быў у нецвярозым стане.
Непасрэдна ў перыяд купальнага сезона патанула 249 чалавек, выратавана — 169, у тым ліку 47 непаўналетніх.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка