Лукашэнка анансаваў нараду з урадам па цэнаўтварэнні
30 снежня, Позірк. Нараду з урадам па “выпрацоўцы справядлівага цэнаўтварэння” анансаваў на пачатак студзеня 2025 года Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 30 снежня новы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна.
“Не стрымліванню цэн [будзе прысвечана], — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Можа, нават не рэгуляванне цэн. Але мусіць быць формула цэнаўтварэння ў Беларусі, каб не было так, як раней: чалавек не паспеў заробак атрымаць — ужо цэны недзе выраслі. Гэтага быць не павінна”.
Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя з цэнамі “больш-менш нармальная”. “Але павінна справядлівая быць цана. Формула справядлівага цэнаўтварэння — перад урадам пастаўлена задача”, — заявіў спікер.
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў лістападзе 2024 года выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 4,6%, за 12 месяцаў (лістапад да лістапада) — на 5,5%.
Улады разлічваюць па выніках 2024 года ўтрымаць інфляцыю ў межах 6%, у 2025 годзе — 5%.
Урад працуе над ліквідацыяй негатыўных эфектаў, якія прынесла эканоміцы пастанова ўрада № 713 аб рэгуляванні цэн, заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Савеце міністраў 31 кастрычніка.
“У краіне павінен працаваць механізм па фармаванні справядлівых цэн”, — падкрэсліў чыноўнік.
Паводле яго слоў, інструменты іх дасягнення “могуць змяняцца”. Пры гэтым прыняцце названай пастановы Снапкоў назваў “вымушанай мерай”.
Пра тое, што ўрад распрацоўвае “альтэрнатыўную сістэму рэгулявання цэн” з “найменшым умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння”, паведаміў 18 кастрычніка міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
6 кастрычніка 2022 года Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”.
Пастановай урада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка. Пазней з яго былі выключаныя некаторыя групы тавараў, падкарэктаваныя правілы рэгулявання цэн.
Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн па выніках года складзе 6%, Еўразійскі банк развіцця — 5,9%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 5,8%, даследчы цэнтр BEROC — 5,5–6%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка