Больш за 1,7 тыс. чалавек асуджана ў 2024 годзе па палітычна матываваных крымінальных справах — “Вясна”
30 снежня, Позірк. Не менш за 1.721 чалавек асуджаны ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах у 2024 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна“.
Праваабаронцам вядома пра 1.241 асуджанага мужчыну (72,1%) і 480 жанчын (27,9%).
21 чалавек — пенсійнага ўзросту (14 жанчын і 7 мужчын), 144 пераследавалася ў парадку спецвытворчасці.
Самым распаўсюджаным відам пакарання па такіх крымінальных справах з’яўляецца пазбаўленне волі: да калоніі і турмы ўсіх відаў рэжымаў сёлета прыгаворана 55,4% рэпрэсаваных, да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 4,3 %, без накіравання — 38,7%, арыштавана 0,6%, аштрафавана 0,3%, прымусовае лячэнне прызначана 0,7%.
Паводле даных праваабаронцаў, больш за ўсё “палітычных” працэсаў па крымінальных справах праведзена ў Мінску (51,4%) і Брэсцкай вобласці (18%). Менш за ўсё — у Магілёўскай (4,8%) і Віцебскай абласцях (3%).
Паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за год асуджана 1.019 чалавек, арт. 368 (абраза прэзідэнта) — 245, арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) — 186, арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — 135, арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — 109 чалавек, арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыям), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) — 75.
За атрыманне прадуктовых перадач пры дапамозе ініцыятывы IneedHelpBY (прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”) праз ператрусы, допыты і затрыманні прайшлі як мінімум 287 чалавек.
У статыстычным аглядзе “Вясны” за 2024 год, апублікаваным 29 снежня, паведамлялася, што ў Беларусі не менш за 224 чалавекі “знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы”. 104 палітвязняў маюць “цяжкі стан фізічнага здароўя”, 11 — інваліднасць, 16 — ментальныя разлады.
46 палітвязняў старэйшыя за 60 гадоў, 29 з’яўляюцца шматдзетнымі бацькамі.
У няволі ўтрымліваецца 175 культурных дзеячаў, 45 прадстаўнікоў СМІ, больш за 30 ІТ-спецыялістаў, 20 вайскоўцаў, 17 лекараў, 10 святароў і вернікаў, сем адвакатаў, шэсць праваабаронцаў.
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка