Мінск 20:15

З ІП у юрыдычную асобу з кастрычніка перайшло 1.219 прадпрымальнікаў — Мінэканомікі

31 снежня, Позірк. З 1 кастрычніка па 30 снежня 2024 года 1.219 індывідуальных прадпрымальнікаў атрымалі статус камерцыйнай арганізацыі, паведамляе Мінэканомікі.

“Гэтаму спрыяла сістэмная тлумачальная праца Мінэканомікі і іншых органаў дзяржкіравання сярод прадстаўнікоў дзелавой супольнасці ва ўсіх рэгіёнах краіны”, — сцвярджае ведамства.

Больш за ўсё прадпрымальнікаў, якія змянілі свой юрыдычны статус, у Мінску — 382. Далей ідуць Мінская вобласць — 202 чалавекі, Брэсцкая вобласць — 178, Гомельская — 166, Магілёўская — 106, Віцебская вобласць — 96, Гродзенская — 89.

Па відах дзейнасці лідзіруюць рознічны гандаль (554, або 45%), аўтамабільныя перавозкі (141, або 11,6%), аптовы гандаль (117, або 9,6%), здача нерухомасці ў арэнду (64, або 5,3%), грамадскае харчаванне (40, або 3,3%), дзейнасць у сферы адукацыі (35, або 2,9%).

З 1 кастрычніка спынілі рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў па відах дзейнасці, якія не ўвайшлі ў спіс дазволеных 127.

Паводле даных Мінэканомікі, у 2023 годзе ад ІП у бюджэт паступіла 1,3 млрд рублёў — на 28,5% больш, чым у 2022 годзе.

Згодна з інфармацыяй Міністэрства эканомікі, на 19 снежня 913 індывідуальных прадпрымальнікаў прайшлі перарэгістрацыю ў юрыдычныя асобы, на 5 снежня — 727, на 21 лістапада — 531.

Падзяліцца: