Мінск 08:35

Зяленскі: Надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам “Жыве Беларусь!“

Фота: president.gov.ua

1 студзеня, Позірк. Пра важнасць падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў навагоднім звароце.

“Хто не аддае яе ў Кішынёве. Хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам “Жыве Беларусь!”, — сказаў ён.

На гэта адрэагавала Святлана Ціханоўская. “Дзякуй, прэзідэнт Зяленскі, за ваш магутны заклік падтрымаць беларусаў, якія абараняюць свабоду. Нас аб’ядноўвае барацьба за годнасць і дэмакратыю. Разам мы даказваем, што ніводзін дыктатар не зможа зламаць дух тых, хто верыць у свабоду“, — напісала беларускі дэмакратычны лідар ў “Х“ (“Твітар“).

У Малдове на восеньскіх прэзідэнцкіх выбарах перамагла праеўрапейскі кандыдат Мая Санду, якая балатавалася на другі тэрмін. У Грузіі другі месяц штодня праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рашэння кіроўнай партыі “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі замарозіць на чатыры гады перамовы аб збліжэнні з Еўрасаюзам. Адначасова грамадзяне патрабуюць новых парламенцкіх выбараў. Апошнія (26 кастрычніка 2024 года), паводле ацэнкі апазіцыі і дэмакратычных краін Захаду, прайшлі з масавымі парушэннямі.

Падзяліцца: