Лукашэнка запатрабаваў ад краін ЕАЭС “прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў“
1 студзеня, Позірк. Да барацьбы з крытычна настроенымі крыніцамі інфармацыі заклікаў Аляксандр Лукашэнка краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
1 студзеня прэс-служба Лукашэнкі, які ў 2025 годзе будзе займаць пасаду старшыні Еўразійскага эканамічнага савета, апублікавала яго зварот да кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Ён змяшчае дзевяць “асноўных прыярытэтаў, якія павінны апынуцца ў цэнтры нашай агульнай увагі ў новым годзе“.
Апошні, дзявяты прыярытэт тычыцца дэ-факта цэнзуравання інфармацыйных плыняў, паколькі ў Беларусі кантэнт усіх нелаяльных рэжыму Лукашэнкі СМІ абвяшчаецца “экстрэмісцкімі матэрыяламі“, а самі рэдакцыі — “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
“Як ніколі раней, ад нашых краін патрабуецца пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння для прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў, агрэсіўных выпадаў. Уяўляецца мэтазгоднай распрацоўка кансалідаванага падыходу да фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы на аснове павагі традыцыйных каштоўнасцяў нашых краін, гістарычнай і культурнай спадчыны народаў“, — гаворыцца ў звароце.
Акрамя таго, Лукашэнка, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, заклікаў “аб’яднаць намаганні, накіраваныя на забеспячэнне міру і барацьбу з нацызмам, які зноў становіцца пагрозай для ўсяго чалавецтва“.
У сферы эканомікі аўтар заклікаў “завяршыць фармаванне адзінай транспартнай прасторы з прыняццем роўных (недыскрымінацыйных) умоў і забеспячэннем справядлівай канкурэнцыі, асабліва пры выкананні паветраных перавозак“, “працягнуць працу па скасаванні дазвольнай сістэмы на ўсе віды міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў у трэція краіны і з іх”.
Сярод іншых прыярытэтаў — “канчатковае завяршэнне фармавання агульных энергетычных рынкаў ЕАЭС“, “выраўноўванне ўмоў гаспадарання ў ЕАЭС“, “паўнавартасная абарона еўразійскага рынку ад небяспечнай прадукцыі”.
“Неабходна стварыць кантраляваныя ўмовы доступу імпартных тавараў на ўнутраны рынак, працягнуць эфектыўнае прымяненне сістэмы кіравання рызыкамі пры вызначэнні мытнага кошту тавараў“, — адзначаецца ў звароце.
У ЕАЭС, які дэ-юрэ функцыянуе 10 гадоў (з 1 студзеня 2015 года), уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка