У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпела не менш за 14 чалавек
Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com
1 студзеня, Позірк. 14 чалавек пацярпела ў навагоднюю ноч ад петард і феерверкаў, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, абапіраючыся на дакументальна зафіксаваныя выпадкі.
Паводле звестак ведамства, першае ў 2025 годзе паведамленне аб “шпіталізацыі з траўмай левага локцевага сустава”, атрыманай у выніку “выбуху феерверка”, паступіла ў дзяжурную частку МНС у 00:22 — у вёсцы Пальмінка (Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) пацярпеў мужчына 1987 года нараджэння.
Другое здарэнне таксама адбылося ў Віцебскай вобласці — у 00:37 у наваполацкую бальніцу з “траўмамі кісці левай рукі”, атрыманымі выніку выбуху петарды, звярнуўся мужчына (1968 г.н.).
Наступныя два выпадкі зафіксаваныя ў Гродзенскай вобласці: у 00:50 паступіла паведамленне аб “шпіталізацыі з траўматычнай ампутацыяй дыстальнай фалангі трэцяга пальца кісці левай рукі” жыхара абласнога цэнтра (1992 г.н.), атрыманай у выніку выбуху феерверка; у 01:44 у бальніцу звярнуўся мужчына (1972 г.н.) з “траўмамі кісці правай рукі”, атрыманымі ў выніку выбуху петарды ў вёсцы Дубніца (Гродзенскі раён).
У Пінску (Брэсцкая вобласць) у 01:50 шпіталізаваны мужчына (1989 г.н.) з “траўматычнай ампутацыяй дыстальнай фалангі другога пальца і траўмамі пальцаў кісці левай рукі”.
Два падлеткі (2012 і 2008 г.н.) пацярпелі ў вёсках Дублін (Брагінскі раён Гомельскай вобласці) і Малое Стахава (Барысаўскі раён Мінскай вобласці) адпаведна: першы атрымаў апёкі ў выніку выбуху феерверка ў 01:56, другі — шпіталізаваны ў 02:00 з “траўматычнай ампутацыяй дыстальнай фалангі чацвёртага пальца і апёкам кісці левай рукі”, атрыманымі ў выніку “выбуху піратэхнічнага вырабу”.
З траўмай кісці правай рукі, атрыманай ад выбуху петарды, у Магілёве ў 02:09 шпіталізаваны мужчына (1961 г.н.).
Аб шпіталізацыі мужчын (1979 і 1971 г.н.) з траўмамі вокаў, атрыманымі ў выніку выбуху феерверка ў вёсцы Асанава (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) і “выбуху піратэхнічнага вырабу“ ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), стала вядома ў 02:26 і 02:49 адпаведна.
У Мінскім і Смалявіцкім раёнах сталічнага рэгіёна ў 03:20 і 04:26 пацярпелі адпаведна мужчыны (2001 і 1985 г.н.): першы з вёскі Малінаўка шпіталізаваны з “траўматычным пашкоджаннем абедзвюх ног” у выніку “выбуху піратэхнічнага вырабу”; другі з вёскі Лазовы Куст паступіў у бальніцу з апёкам, атрыманым у выніку выбуху петарды.
Апошняе (на 06:00) здарэнне зафіксавана ў аграгарадку Язна (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) у 04:30: падлетак (2012 г.н.) шпіталізаваны з “траўматычнай ампутацыяй дыстальнай фалангі трэцяга пальца і траўмамі кісці левай рукі”, атрыманымі ў выніку выбуху петарды.
За восем хвілін да Новага года ў Барысаўскую бальніцу з траўмамі рук і твару быў дастаўлены хлопчык (2018 г.н.).
Падрабязную зводку аб здарэннях, звязаных з піратэхнікай у ноч на 1 студзеня 2024 года, МНС не публікавала. Аднак інфармацыя пра падобныя надзвычайныя здарэнні (не менш за 8) з’яўлялася на сайтах іншых дзяржорганаў. Паведамлялася, што ў Брэсцкай вобласці траўмы атрымалі трое мужчын: у абласным цэнтры — “тэрмічны апёк правай кісці ў выніку выбуху піратэхнічнага вырабу”; вёсцы Ганькавічы (Пінскі раён) — “ірваныя раны пальцаў правай кісці ад выбуху піратэхнікі”; аграгарадку Вялікія Радванічы (Брэсцкі раён) — “траўму барабаннай перапонкі ад выбуху піратэхнікі”.
Няшчасныя выпадкі былі зафіксаваныя ў Мінскай вобласці (Маладзечна, Пухавіцкім раёне і Салігорску), а таксама ў Гомелі і Хойніках (Гомельская вобласць).
У навагоднія ночы-2023 і 2022 МНС паведамляла пра шэсць пацярпелых.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка