Каля 550 тыс. беларусаў ездзіла ў Літву ў 2024 годзе — плынь знізілася, але абмежаванні застануцца
2 студзеня, Позірк. За мінулы год Літву наведала каля 550 тыс. грамадзян Беларусі. Агулам яны перасеклі мяжу каля 1,5 млн разоў (сярэдні паказчык — 2,6 перасячэння на аднаго візіцёра), сведчаць даныя літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы, перададзеныя інфармагенцтву BNS.
Для параўнання: у 2023 годзе Літву наведала больш за 700 тыс. беларусаў, якія перасеклі мяжу каля 2,6 млн разоў (3,7 перасячэння на чалавека). Такім чынам, за год лік беларускіх візіцёраў скараціўся прыкладна на 21%, колькасць перасячэнняў мяжы — на 42%.
Міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч, размову агенцтва з якім перадрукаваў партал LRT, мяркуе, што гэта можа быць звязана са змяншэннем колькасці беларусаў на літоўскім рынку працы, закрыццём шэрагу пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы ды “іншымі мерамі, якія пастрожылі ўезду ў краіну”.
Разам з тым чыноўнік не бачыць неабходнасці змякчаць або ўзмацняць жорсткасць дзейных у дачыненні да беларусаў абмежаванняў. У адпаведнасці з літоўскімі санкцыямі (упершыню ўведзеныя ў 2023 годзе), у грамадзян Беларусі і РФ — за выключэннем асаблівых выпадкаў — не прымаюць заявы на выдачу нацыянальных і шэнгенскіх віз; беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на прадмет пагрозы “нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, дзяржаўнай палітыцы, унутранай бяспецы, грамадскаму здароўю або міжнародным стасункам” ды інш.
На мяжы працуюць толькі два з шасці пагранпераходаў — Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Пункты Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы) былі закрытыя 8 жніўня 2023 года, пункты Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка) — 1 сакавіка 2024-га.
Кандратовіч не лічыць, што трэба закрыць яшэ нейкі з дзейных пагранпераходаў.
“Калі пакінуць толькі Мядзінінкай і закрыць пункт Шальчынінкай, колькасць транспартных сродкаў, верагодна, застанецца такой жа. Я сапраўды ня думаю, што сёння гэта неабходна. Калі мы будзем глядзець з пункту гледжання кіравання рызыкамі, і з’явяцца прыкметы таго, што трэба зрабіць, тады так. Сёння асабіста я не маю інфармацыі пра тое, што закрыццё пунктаў палепшыць або пагоршыць сітуацыю”, — заявіў міністр.
Такое ж стаўленне ў Кандратовіча да прапановы, што абмяркоўвалася ў 2024-м, пазбаўляць ДНЖ тых беларусаў, якія ездзяць на радзіму часцей як раз на год. “Калі існуе рызыка для дзяржаўнай бяспекі, неабходна сесці разам з усімі бакамі і абмеркаваць захады, якія дапамогуць кіраваць гэтымі рызыкамі. Ці можа гэта быць забарона на частае перасячэнне мяжы — пытанне, паколькі складана вызначыць, колькі разоў можна перасякаць мяжу”, — падкрэсліў ён.
23 снежня 2024 года стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе падоўжыць да 2 траўня 2026-га дзеянне закона аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі. У абгрунтаванні адпаведнага рашэння адзначаецца, што вайна супраць Украіны, развязаная РФ, працягваецца, таму прычыны для прыняцця закона “не зніклі”.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька на гэтым фоне анансаваў кансультацыі беларускіх дэмсіл на ўзроўні ўрада і парламента Літвы, каб не дапусціць увядзення новых санкцый у дачыненні да грамадзян Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка