Германія прыпыніла дзеянне пагаднення з Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання
2 студзеня, Позірк. Федэральны ўрад Германіі паведаміў Беларусі пра прыпыненне з 1 студзеня 2025 года дзеяння пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў ФРГ.
Ведамства звярнула ўвагу на той факт, што 1 чэрвеня 2024 года Мінск прыпыніў “дзеянне асобных палажэнняў” гэтага пагаднення.
“Рэспубліка Беларусь не выканала патрабаванне ўрада Германіі аб аднаўленні дзеяння гэтых палажэнняў, — гаворыцца ў паведамленні. — Урад Германіі разглядае гэта як істотнае парушэнне пагаднення ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб праве міжнародных дагавораў. Калі Рэспубліка Беларусь скасуе частковае прыпыненне дзеяння пагаднення, урад Германіі разгледзіць магчымасць скасавання поўнага прыпынення пагаднення”.
Згаданае пагадненне было падпісанае 30 верасня 2005 года і набыло моц 31 снежня 2006-га. Гэтым дакументам бакі замацавалі жаданне “садзейнічаць развіццю ўзаемных эканамічных сувязей шляхам ліквідацыі падатковых перашкодаў”.
У Германіі дзеянне пагаднення распаўсюджвалася, напрыклад, на падаходны падатак (Einkommensteuer), падатак з карпарацый (Korperschaftsteuer), падатак на капітал (Vermogensteuer) і прамысловы падатак (Gewerbesteuer), у Беларусі — на падатак на даходы і прыбытак, падаходны падатак з фізічных асоб, падатак на нерухомасць і зямельны падатак.
7 сакавіка 2024 года Савет міністраў прыняў пастанову № 164 “Аб пытаннях падаткаабкладання”, якая ў тым ліку прыпыніла да канца 2026 года “выкананне палажэнняў міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання” адносна 27 краін Захаду, у тым ліку Германіі (адпаведны пункт набыў моц у чэрвені).
Дакумент часова спыніў дзеянне арт. 10 пагаднення — аб дывідэндах, арт. 11 — аб працэнтах, а таксама арт. 13 — аб даходах ад адчужэння маёмасці.
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+