У Мінлясгасе заяўляюць, што галіна пераадолела наступствы санкцый
3 студзеня, Позірк. Міністэрства лясной гаспадаркі завяршыла 2024 год, “практычна цалкам пераадолеўшы наступствы санкцый”, заявіў дзяржСМІ намеснік міністра Уладзімір Крэч.
“Па асобных напрамках мы значна павялічылі і аб’ёмы, і якасныя паказчыкі, і фінансавыя. Мы прывялі іх да дасанкцыйнага ўзроўню. Сёння мы маем устойлівую эканоміку, у нас добры чысты прыбытак. Мы дасягнулі выручкі ў сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі ўзроўню першага паўгоддзя 2021 года, а гэта быў адзін з самых паспяховых гадоў у нашай працы“, — сказаў чыноўнік.
Аб рэкордным экспарце піламатэрыялаў (1 млн кубаметраў) у 2024 годзе заявіў 29 снежня кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік. Ён не ўдакладніў, у якія краіны ажыццяўляюцца пастаўкі.
Пры гэтым летась у верасні міністр адзначаў, што вытворчасць пялетнай прадукцыі пасля ўвядзення санкцый “працуе на мінімальнай магутнасці“: “Замярзаюць на Захадзе, але на нашу прадукцыю, экалагічна чыстыя пялеты з драўніны, прынамсі мінулы сезон, ставілі заслон“.
Паводле яго слоў, беларускі лес купляюць “краіны Азіі, Кітай: “Мы літаральна на працягу месяца-двух пасля ўвядзення санкцый аднавілі [дасанкцыйныя] аб’ёмы. Сёлета мы перасягнулі іх, таму мы не стаім на месцы, разглядаем краіны далёкай дугі [у якасці рынкаў збыту]“.
2 сакавіка 2022 года супраць афіцыйнага Мінска быў уведзены пакет санкцый ЕС, які сярод іншага ўтрымліваў забарону на экспарт прадукцыі дрэваапрацоўкі, у тым ліку піламатэрыялаў, брыкетаў, паліўных гранул, фанеры і драўняных пліт.
8 сакавіка таго ж года Міжнародны савет дырэктараў FSC (Лясны апякунскі савет — міжнародная арганізацыя, якая адказвае за выкананне стандартаў у кіраванні лясамі і лесапрадукцыяй), прыняў рашэнне прыпыніць сертыфікацыю экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і Расіі з-за агрэсіі супраць Украіны.
Пастановай урада № 140 ад 16 сакавіка 2022 года была спрошчаная працэдура экспарту некаторых відаў прадукцыі дрэваапрацоўкі. У прыватнасці, прыпынена патрабаванне па абавязковым біржавым гандлі паліўнай драўнінай, піламатэрыяламі (выключэнне ўмовы абавязковага біржавога гандлю дранкай на экспарт). Прыпынена прымяненне вывазных мытных пошлін на асобныя віды прадукцыі дрэваапрацоўкі пры іх рэалізацыі на экспарт (дранка, піламатэрыялы за выключэннем неабразных, ДВП, ДСП, АСП, фанера).
Да пачатку другой дэкады студзеня 2025 года ў Беларусі дзейнічае ліцэнзаванне імпарту пліт — драўнянастружкавых (ДСП), драўнянавалакністых (ДВП), з арыентаванай габлюшкай (OSB), а таксама драўлянай мэблі для сталовых і жылых пакояў; вокнаў, дзвярэй і іх рам; кардонак, скрынь і каробак з гафрыраванай паперы або такога ж кардона, папяровых мяшкоў і пакетаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка