Мінск 13:54

З пачатку 2025 года на пажарах загінула 15 чалавек — на 25% больш, чым годам раней

Ілюстрацыйнае фота: Мінскае гарадское ўпраўленне МНС

4 студзеня, Позірк. За трое сутак 2025 года на пажарах у Беларусі загінула 15 чалавек — на 25% больш, чым за 1–3 студзеня 2024-га (12), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз сутачных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацый.

1 студзеня агонь забраў жыцці шасці чалавек, 2-га — сямі, 3-га — двух.

Найбольшая колькасць ахвяр у Брэсцкай вобласці — 5. Далей ідуць Мінская вобласць — 3, Віцебская, Гомельская і Гродзенская — па 2, Магілёўская — 1.

За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м; траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

Падзяліцца: