Паводле даных Delfi, замежнік, які спрабаваў трапіць у Беларусь па пашпарце сябра, — літовец, што мае праблемы з законам
4 студзеня, Позірк. Паводле даных партала навін Delfi, замежнік, затрыманы напрыканцы мінулага года пры перасячэнні беларускай мяжы, — гэта грамадзянін Літвы Ігнас Ёмантас, што мае на радзіме праблемы з законам.
Як паведамляў “Позірк”, 29 снежня ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай) быў затрыманы пасажыр аўтобуса, што рухаўся з Вільнюса ў Мінск. Мужчына перадаў беларускім пагранічнікам пашпарт грамадзяніна Літвы, “які яму не належаў”. Сцвярджаецца, што па сваіх дакументах ён выехаць з Літвы не мог, “таму папрасіў пашпарт сябра”.
Замежніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы, у дачыненні да яго распачалі адміністрацыйны працэс. “За спробу незаконнага перасячэння мяжы парушальніку пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (4.000 рублёў, ці каля 1.120 еўра. — “Позірк”.) і дэпартацыя. Акрамя таго, за выкарыстанне чужога дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі”, — гаварылася ў паведамленні.
Delfi заяўляе, што гаворка пра “раней неаднаразова судзімага” Ёмантаса, які падазраецца ў “буйным махлярстве і іншых злачынствах”. Паводле даных медыя, “цяпер у Літве яму прызначана некалькі мер стрымання, у тым ліку забарона на выезд з краіны”.
“У пракуратуры маецца інфармацыя пра тое, што падазраваны парушыў меру стрымання і паехаў у Беларусь. Звязаныя з гэтым акалічнасці ўдакладняюцца”, — цытуе Delfi прадстаўніцу пракуратуры Рыту Стундэне.
Прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Гедрус Мішуціс заявіў медыя, што беларускі бок праінфармаваў літоўскіх памежнікаў пра затрыманне грамадзяніна Літвы, але “пакуль пра асобу затрыманага казаць рана, нельга слепа давяраць інфармацыі суседзяў”. “У сувязі з атрыманай інфармацыяй абставіны ўдакладняюцца. Мы глядзім, як здзяйснялі перасячэнне мяжы. Пра асобы мы дакладна не можам казаць”, — сказаў ён.
Адзначаецца, што літоўскія памежнікі “пакуль не атрымлівалі інфармацыю ад калег пра намер вярнуць падазраванага на радзіму”.
Амбасада Літвы ў Беларусі ведае пра затрыманне літоўскага грамадзяніна. Калі спатрэбіцца, яму “нададуць неабходную консульскую дапамогу”, запэўніла медыя МЗС Літвы.
Паводле інфармацыі Delfi, раней Літоўскае бюро крымінальнай паліцыі (ЛБКП), “верагодна, раскрыла схему злачынных дзеянняў у сферы будаўнічага бізнесу”, якія здзяйсняла “злачынная групоўка”.
“Падчас расследавання ЛБКП правяло аперацыю і вобшукі ў дамах, машынах і офісах. Падчас аперацый затрымалі 8 падазраваных у махлярстве, перадачы няслушных даных пра даходы, прыбытак і маёмасць, вядзенні падвойнай бухгалтэрыі, легалізацыі атрыманай злачынным шляхам маёмасці (адмыванні грошай) і іншых злачынстваў, — гаворыцца ў матэрыяле СМІ. — Падчас вобшукаў былі выяўленыя і канфіскаваныя неабходныя для следства дакументы, запісы, кампутарныя даныя, наяўныя, верагодна, атрыманыя злачынным шляхам, гаманцы з крыптавалютай, раслінныя рэчывы невядомага паходжання, таблеткі і іншыя важныя для следства доказы. Падазраюць, што з 2019 года арганізаваная групоўка стварыла схему, дзякуючы якой пазбягала выплаты падаткаў у сферы рэнавацыі старых будынкаў, ведамствам давалі ілжывыя даныя пра дзейнасць кампаній, кампаніі не плацілі ПДВ і падатак на прыбытак”.
“Згодна з падлікамі, дзяржбюджэт недаатрымаў больш за 1,2 млн еўра. Падазраюць, што лідар злачыннай групоўкі — Ігнас Ёмантас. Разам з іншымі членамі групоўкі ён купляў вялікія старыя будаўнічыя аб’екты. Атрымліваў на іх рамонт неабходныя дазволы, афармляў правядзенне капітальнага рамонту, мяняў прызначэнне аб’ектаў, выконваў розныя рамонтныя працы: абнаўлялі праводку, падлучалі вадаправод, усталёўвалі ліфты, змянялі вокны, прыводзілі ў парадак фасад і г.д. Пазней аб’екты дзялілі на асобныя жылыя памяшканні (для адпачынку ці на кватэры) і прадавалі. Пакупнікі такіх “кватэр” падпісвалі асобныя дагаворы аб рамонце і будаўніцтве з невядомым ім падрадчыкам — кампаніямі, якія, як падазраюць, удзельнічалі ў дзейнасці групоўкі”, — адзначае медыя.
Паводле даных Delfi, расследаванне пад кіраўніцтвам Генпракуратуры пачалося ўвосень 2023 года. Яно праводзіцца ў рамках ч. 4 арт. 25 (стварэнне арганізаванай групоўкі), арт. 182 (махлярства) ч. 2 арт. 220 (перадача ілжывай інфармацыі пра даходы, прыбытак і маёмасць), арт. 222 (вядзенне падвойнай бухгалтэрыі) і арт. 216 (адмыванне грошай) Крымінальнага кодэкса Літвы.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+