Мінск 08:55

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ў Мінску пажар на плошчы 80 квадратных метраў

Фота: МНС

5 студзеня, Позірк. Аб ліквідацыі пажару ў Мінску спрачаздачылася 5 студзеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паведамляецца, што ўзгаранне адбылося на Партызанскім праспекце, “да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС”.

“Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне драўляных паддонаў на агульнай плошчы 80 кв.м, пазней устаноўлена, што агнём знішчана і металічная бытоўка. У выніку пажару пашкоджаныя будаўнічыя інструменты, працоўнае адзенне, прадметы мэблі і драўляныя паддоны”, — гаворыцца ў рэлізе.

Адзначаецца, што ў якасці прычыны пажару разглядаецца версія “парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі)”.

Якой арганізацыі належаць гарэлыя паддоны і бытоўка, у паведамленні не ўдакладняецца.

З пачатку 2025 года ад агню ў Беларусі загінуў 21 чалавек — на 40% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (15), траўмавана 12 (+50%; 8).

За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524); траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

Падзяліцца: