Прэс-сакратар Лукашэнкі адмаўляе яго прабачэнні перад Зяленскім за ракетныя ўдары
6 студзеня, Позірк. Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант адмаўляе яго прабачэнні перад прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім за ракетныя ўдары з беларускай тэрыторыі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў у лютым 2022 года.
“Ніякіх выбачэнняў прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў — з той простай прычыны, што выбачацца нам няма за што”, — заявіла Эйсмант у каментары rbc.ru.
Свае словы яна абгрунтавала сцвярджэннем, што Украіна нібыта “першай ўвяла санкцыі супраць Беларусі, пабегшы нават наперадзе Амерыкі і ўсяго Захаду“.
Лукашэнка ” і тады, і цяпер упэўнены ў тым, што гэты канфлікт шмат у чым здарыўся праз палітыку Зяленскага. Калі б ён паменш слухаў сваіх заходніх куратараў і кіраваўся інтарэсамі свайго народа, то гэтай вайны можна было пазбегнуць“, заявіла Эйсмант, дазволіўшы сабе ўмяшацца ва ўнутраныя справы іншай краіны.
У інтэрв’ю амерыканскаму журналісту і навукоўцу Лексу Фрыдману Зяленскі паведаміў, што Лукашэнка прасіў прабачэння перад ім за ракетныя ўдары па Украіне з Беларусі і абвінавачваў у гэтым Уладзіміра Пуціна.
“Праз некалькі дзён, першых дзён вайны, я размаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне. І ён выбачаўся. І ён казаў, што гэта не я, з маёй тэрыторыі пускалі ракеты, і пускаў Пуцін. Гэта яго словы. У мяне ёсць сведкі (Зяленскі не ўдакладніў, гэта сведкі ў яго ці ў Лукашэнкі. — “Позірк”.). І я выбачаюся, ён сказаў. “Ты павер, — ён мне казаў, — ты павер, Валодзя, гэта не я“. “Я не кантралюю, — ён мне казаў, — я не кантралюю, гэта проста ракеты, гэта Пуцін. Я яму казаў: не трэба. Гэта было без мяне”. Ён (Лукашэнка. — “Позірк”.) прама па тэлефоне, я памятаю тую размову, я яму сказаў, што я лічу, я яму сказаў, што ты такі ж забойца і я табе прама кажу. А ён мне казаў: зразумей, нельга ваяваць з расіянамі. Я яму сказаў: мы ніколі не ваявалі. Вайна, ракеты прыляцелі, кажу, з тваёй зямлі, з Беларусі, як ты дапусціў?” — сказаў Зяленскі.
У паведамленні rbc.ru няма каментара Эйсмант адносна інфармацыі ўкраінскага прэзідэнта аб тым, што Лукашэнка прапаноўваў яму ў адказ ударыць па Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Лукашэнка найбліжэйшым часам можа сам пракаментаваць заявы Зяленскага: 7 студзеня, на праваслаўнае Раство, ён публічна наведвае адну з праваслаўных цэркваў.
Пакуль невядома, ці існуе запіс іх размовы. Вельмі рэдка, але такія запісы публікуюцца.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка