Ціханоўская і спецдакладчыкі ПАСЕ абмеркавалі ўключэнне ў новую рэзалюцыю па Беларусі пытанняў выбараў і палітвязняў
7 студзеня, Позірк. Падрыхтоўка новай рэзалюцыі па Беларусі і ўдзел дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл у пасяджэннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў межах яе зімовай сесіі 27—31 студзеня ў Страсбургу абмеркаваныя на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дакладчыкамі ПАСЕ.
Перамовы адбыліся 6 студзеня ў Вільнюсе, удзел у іх узялі генеральны дакладчык ПАСЕ Рышард Петру (Польшча) і сітуацыйны дакладчык Эмануэліс Зінгерыс (Літва), паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі ўключэнне ў рэзалюцыю тэм “бязвыбараў” (так дэмсілы называюць прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 26 студзеня) і вызвалення палітвязняў.
Яшчэ адно пытанне — арганізацыя спецыяльнай канферэнцыі па Беларусі ў партнёрстве з ПАСЕ, польскім парламентам і офісам Ціханоўскай. Тэмы, якія прапануюцца для абмеркавання на ёй, — пазітыўная альтэрнатыва для новай Беларусі і падрыхтоўка да ўступлення ў Савет Еўропы.
Разгледжана таксама правядзенне ў Страсбургу выставы, прысвечанай беларускім добраахвотнікам, якія загінулі ва Украіне, і падрыхтоўка прававой экспертызы праекта Канстытуцыі новай Беларусі з запытам заключэння Венецыянскай камісіі.
Год таму ПАСЕ прыняла рашэнне аб увядзенні інстытута генеральнага дакладчыка па Беларусі і ўдзеле дэлегацыі дэмакратычных сіл краіны ў сесіях ПАСЕ. У будынку ПАСЕ афіцыйна адкрыўся офіс беларускіх дэмсіл.
У чэрвені 2023 года ПАСЕ прыняла адмысловы даклад пра сітуацыю беларусаў за мяжой з рэкамендацыямі для парламентаў і ўрадаў аб падтрымцы легалізацыі і мабільнасці беларусаў. У развіццё дакладу праз год была арганізаваная спецыяльная практычная канферэнцыя “Люксембургскія рашэнні”, на якой былі выпрацаваныя канкрэтныя прапановы па імплементацыі рэкамендацый.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка