Мінск 21:04

У Віцебскай вобласці чарговае смяротнае ДТЗ, пацярпела непаўналетняя (абноўлена)

7 студзеня, Позірк. Каля 13 гадзін на 63 км аўтадарогі М-8 “Мяжа РФ — Віцебск — Гомель” вадзіцель Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Haval, за рулём якога знаходзіўся 54-гадовы мужчына, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Вадзіцель першага аўто загінуў, яго асоба ўстанаўліваецца. Пасажыры (15-гадовая дзяўчына і 41-гадовая жанчына), а таксама вадзіцель Haval і трое яго пасажыраў (1972, 1995 і 2003 гадоў нараджэння) з траўмамі шпіталізаваны.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

З 4 па 6 студзеня ў Беларусі адбылося 20 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі і 28 пацярпелі, у тым ліку шэсць дзяцей, гаворыцца ў рэлізе.

Як паведамлялася, у Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) у выніку ДТЗ загінула 36-гадовая жанчына, пяцёра дзяцей змешчаны ў бальніцу, з іх чарвера — у аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Абнаўленне.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ва ўсіх шпіталізаваных 7 студзеня спалучаныя траўмы. Дзяўчынка пераводзіцца на шпіталізацыю ў абласную дзіцячую бальніцу.

Урачы Віцебскай абласной бальніцы праводзяць аператыўныя ўмяшанні двум пацярпелым у ДТЗ. Яшчэ два пасажыры з больш лёгкімі траўмамі шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне, адзін — у нейрахірургічнае.

Падзяліцца: