Мінск 19:16

Курсы долара і юаня знізіліся на таргах БВФБ 8 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

8 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня.

Курс долара знізіўся да 3,4918 (-0,0037; -0,11%), юаня — да 4,7627 за 10 (-0,1207; -2,47%).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,392 за 100 (+0,0358; +1,07%).

Таргі еўра не праводзіліся. 3 студзеня ён падаражэў да 3,6104 (+0,0351; +0,98%).

На 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: