Сустрэча Ціханоўскай з прэм’ерам Польшчы Тускам адбудзецца 8 студзеня, з прэзідэнтам Дудам — 9-га
8 студзеня, Позірк. Трохдзённы візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Польшчу распачаўся 8 студзеня.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку“, што ў першы дзень візіту Ціханоўская сустрэнецца з польскім прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, спікерам Сейма Шымонам Галоўней, міністрам па справах ЕС Адамам Шлапкам, актывістамі беларускай грамадзянскай супольнасці.
Дэмлідар таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Камітэта па справах ЕС і Камітэта па замежных справах. Апрача Ціханоўскай на сустрэчы выступіць яе намеснік у Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава ды інш.
На 9 студзеня запланаваныя сустрэчы Ціханоўскай з міністрамі — Кшыштафам Пашыкам (развіцця і тэхналогій), Радославам Сікорскім (замежных спраў), Барбарай Навацкай (адукацыі), спікерам Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай. Увечары палітык сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам (у 12-ы раз) і наведае калядны прыём у Бельведэрскім палацы.
10 студзеня адбудуцца сустрэчы беларускага дэмлідара з амбасадарам Нідэрландаў Енэсам дэ Молам, галоўным рэдактарам Gazeta Wyborcza Адамам Міхнікам ды інш.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, падчас візіту, у якім удзельнічаюць вышэйзгаданыя і іншыя члены кабінета, будуць абмяркоўвацца “прыярытэты польскага старшынства ў ЕС, падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежных медыя, такіх як “Белсат”, і пачатак супрацы з “Супольнасцю дэмакратый”.
“Асаблівая ўвага будзе нададзеная вызваленню палітвязняў і падрыхтоўцы да Форума Касцюшкі ў Гданьску, <…> які адбудзецца 3–4 лютага. Форум будзе прысвечаны еўрапейскай салідарнасці і стратэгічнаму бачанню вяртання Беларусі ў еўрапейскую сям’ю. Святлана Ціханоўская выступіць з ключавой прамовай пра агульныя каштоўнасці Беларусі і Польшчы”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка