Рыжанкоў накіраваўся ў М’янму пасля выяўленага Лукашэнкам жадання развіваць супрацу з гэтай краінай
9 студзеня, Позірк. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў увечары 8 студзеня прыбыў з візітам у М’янму, паведамляе ўрадавы партал гэтай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Адзначаецца, што беларускага госця сустрэлі прэм’ер-міністр сталічнага рэгіёну Янгон Соў Тэйн, рэгіянальныя міністры, а таксама прадстаўнікі МЗС М’янмы, м’яманскага Саюза гандлёва-прамысловых палат і ганаровага консульства Беларусі.
На мінулым тыдні, 4 студзеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць у тым, каб хутка рэалізаваць “значны патэнцыял” супрацы з М’янмай “ва ўсіх галінах”. Ён у чарговы раз запрасіў прэм’ер-міністра, кіраўніка Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады Мін Аун Хлайна ў Беларусь, каб “абмеркаваць прыярытэтныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
22 верасня 2024 года Лукашэнка выказаў меркаванне, што Беларусь і М’янма “мэтанакіраванымі сумеснымі намаганнямі” адолеюць “эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял” супрацы на карысць грамадзян абедзвюх краін. Тады ён адзначыў, што будзе “рады вітаць” Мін Аун Хлайна “найбліжэйшым часам на гасціннай беларускай зямлі”, каб абмеркаваць пытанні двухбаковага парадку дня і “вызначыць планы на будучыню”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.
Лукашэнка 30 верасня 2022 года, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу замежных дзяржаў, звярнуў увагу, што Беларусь разглядае дыялог з М’янмай у якасці “важнага кірунку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. Інтарэсы Беларусі ў М’янме прадстаўляе беларуская амбасада ў В’етнаме, інтарэсы м’янманскага боку — амбасада ў Расіі. З верасня 2023 года ў Мінску дзейнічае генеральнае консульства М’янмы.
Тавараабарот у 2021 годзе (больш позняя інфармацыя не прыводзіцца), паводле даных Міністэрства замежных спраў, склаў 8,2 млн долараў (экспарт — 5,3 млн, імпарт — 2,9 млн, сальда — +2,4 млн.).
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка