Мінск 00:24

У 2024 годзе тэхагляд прайшло на 1,1% транспарту менш, чым годам раней

Ілюстрацыйнае фота: "Белтэхагляд"

9 студзеня, Позірк. У снежні 2024 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 108.834 дазволы на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 18,8% больш, чым за гэты месяц 2023-га (91.648).

Фізічным асобам у мінулым месяцы выдадзены 85.341 дазвол — 78,4% агульнай колькасці.

Усяго за 2024 год выдадзена 1.510.315 дазволаў — на 1,1% менш, чым за 2023-ы (1.527.550), адзначае прадпрыемства.

У снежні аформлена 1.256 дазволаў на электрамабілі, за год — 14.416 (статыстыка за 2023 год не прыводзіцца).

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паслугі тэхагляду легкавых аўтамабіляў за 11 месяцаў 2024 года падаражэлі на 7,74%.

Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.

Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць 3 базавых велічынь (126 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (420 рублёў).

Падзяліцца: