У 2023 годзе беларусы інвеставалі ў польскую эканоміку больш за 3 млрд еўра — Латушка

9 студзеня, Позірк. Паводле інфармацыі Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы, у 2023 годзе беларусы інвеставалі ў польскую эканоміку 3,1 млрд еўра, што фактычна ўдвая (на 1,6 млрд еўра) перавысіла аналагічны паказчык 2022 года.
Такія звесткі, як паведаміла “Позірку“ прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), прывёў яго кіраўнік Павел Латушка на сустрэчы дэмлідара Святланы Ціханоўскай з міністрам развіцця і тэхналогій Польшчы Кшыштафам Пашыкам 9 студзеня.
На тэрыторыі краіны ў 2024 годзе налічвалася 7.169 суб’ектаў гаспадарання з беларускім капіталам, удакладніў палітык.
Латушка пазначыў праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія прадпрымальнікі ў Польшчы: цяжкасці з рэгістрацыяй сваёй справы ў розных арганізацыйна-прававых формах, адкрыццём банкаўскіх рахункаў, нізкая даступнасць фінансавання.
Кіраўнік НАУ прапанаваў пашырыць катэгорыі асоб, якія маюць права на рэгістрацыю індывідуальнай гаспадарчай дзейнасці (польскі аналаг статусу індывідуальнага прадпрымальніка), спрасціць парадак адкрыцця рахункаў, увесці новыя праграмы падтрымкі бізнесу, палегчыць атрыманне віз.
Пашык, паводле слоў Латушкі, адзначыў, што ў хуткім часе на ўрадавым партале з’явіцца інфармацыя аб рэгістрацыі, парадку дзейнасці прадпрымальнікаў у Польшчы на беларускай мове. Ён таксама заявіў, што ўлады максімальна гатовыя і надалей садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для працы беларускага бізнесу ў краіне.
Як раней паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, падчас сустрэчы было заяўлена, што Міністэрства развіцця і тэхналогій Польшчы апублікуе інструкцыі для “беларускага бізнэсу і беларусаў, якія хочуць пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць“ у Польшчы, а таксама інфармацыю пра варыянты падтрымкі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка