Беларусь і М’янма “канстатавалі падобныя пазіцыі па шэрагу міжнародных пытанняў” — МЗС
10 студзеня, Позірк. Падчас перамоў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з намеснікам прэм’ер-міністра, саюзным міністрам замежных спраў М’янмы Тан Све бакі “канстатавалі падобныя пазіцыі па шэрагу міжнародных пытанняў”, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што на сустрэчы чыноўнікі абмеркавалі “бягучы стан двухбаковых адносін, вызначылі напрамкі супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах”, а таксама “намецілі графік кантактаў на бягучы год”.
“Міністры дамовіліся засяродзіць намаганні на завяршэнні працы над наяўнымі праектамі двухбаковых дакументаў і працягнуць развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўляецца, што падчас візіту Рыжанкоў таксама “абмеркаваў пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” са старшынёй М’янманскай эканамічнай карпарацыі Ньё Са, міністрам інвестыцый і знешнеэканамічных адносін Кан Зо і міністрам гандлю Тун Онам.
Акрамя гэтага, кіраўнік МЗС правёў у М’янме сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам М’янмы Мін Аўн Хлайнам, які, як адзначаецца, “пацвердзіў нацэленасць на ўсебаковае супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь”.
4 студзеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра зацікаўленасць у тым, каб хутка рэалізаваць “значны патэнцыял” супрацы з М’янмай “ва ўсіх галінах”. Ён у чарговы раз запрасіў прэм’ер-міністра, кіраўніка Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады Мін Аун Хлайна ў Беларусь, каб “абмеркаваць прыярытэтныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
22 верасня 2024 года Лукашэнка выказаў меркаванне, што Беларусь і М’янма “мэтанакіраванымі сумеснымі намаганнямі” адолеюць “эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял” супрацы на карысць грамадзян абедзвюх краін. Тады ён адзначыў, што будзе “рады вітаць” Мін Аун Хлайна “найбліжэйшым часам на гасціннай беларускай зямлі”, каб абмеркаваць пытанні двухбаковага парадку дня і “вызначыць планы на будучыню”.
2 лютага 2021 года ў М’янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, што перараслі ў грамадзянскую вайну.
Паводле ацэнак арганізацыі ACLED (Аrmed Conflict Location & Event Data), на 24 чэрвеня 2022 года, у выніку гвалту пасля перавароту агулам было забіта каля 21 тыс. чалавек.
Лукашэнка 30 верасня 2022 года, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу замежных дзяржаў, звярнуў увагу, што Беларусь разглядае дыялог з М’янмай у якасці “важнага кірунку сваёй знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі”.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. Інтарэсы Беларусі ў М’янме прадстаўляе беларуская амбасада ў В’етнаме, інтарэсы м’янманскага боку — амбасада ў Расіі. З верасня 2023 года ў Мінску дзейнічае генеральнае консульства М’янмы.
Тавараабарот у 2021 годзе (больш позняя інфармацыя не прыводзіцца), паводле даных Міністэрства замежных спраў, склаў 8,2 млн долараў (экспарт — 5,3 млн, імпарт — 2,9 млн, сальда — +2,4 млн.).
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства