Мінск 18:40

У Віцебску загінулі двое ўчастковых МУС

Крыніца: soyuz.by

10 студзеня, Позірк. Пра гібель у Віцебску двух участковых інспектараў міліцыі паведаміла 10 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэта адбылося 9 студзеня каля 17 гадзін “пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку”, удакладняецца ў паведамленні.

“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння”, — адзначылі ў ведамстве.

Заяўляецца, што “разбіральніцтва знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова”.

“Кіраўніцтва і асабісты склад МУС глыбока смуткуюць з нагоды трагічнай гібелі калег, выказваюць шчырыя спачуванні іх родным і блізкім”, — гаворыцца ў паведамленні.

Прозвішчы загінулых не называюцца.

Тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю” сцвярджае са спасылкай на свае крыніцы, што “ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе”.

Падзяліцца: