Мінск 18:51

СК: Асноўная версія гібелі ўчастковых у Віцебску — неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

10 студзеня, Позірк. Неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй назваў у якасці асноўнай версіі гібелі двух участковых інспектараў МУС Следчы камітэт.

Ведамства паведаміла аб распачатай праверцы абставінаў таго, што здарылася.

Ход праверкі знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка СК Дзмітрыя Гары, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Раней тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю” паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што “ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе”.

Пра гібель у Віцебску двух участковых паведаміла 10 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэта адбылося 9 студзеня каля 17 гадзін “пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку”, гаварылася ў рэлізе.

Заяўлялася, што “разбіральніцтва знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова”.

Прозвішчы загінулых не называюцца.

Падзяліцца: