Ля мяжы з Літвой затрымалі пецярых грамадзян Беларусі з аэрастатамі
11 студзеня, Позірк. Пецярых грамадзян Беларусі затрымалі пагранічнікі ўначы 10 студзеня ў раёне аграгарадка Пагародна (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) за 5 км ад мяжы з Літвой, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Група перамяшчалася на трох аўтамабілях. У транспарце было знойдзена “больш за 100 газавых балонаў, 9 аэрастатычных шароў, 28 GPS-трэкераў, а таксама больш за 30 сім-карт літоўскага аператара сотавай сувязі”.
Аўтамабілі і знойдзеныя ў іх прадметы вынятыя, праводзіцца разбіральніцтва.
Дзяржпагранкамітэт нагадаў пра тое, што 1 красавіка 2024 года набыў моц указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, які забараняе ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, за “незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе” прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 24.19 КаАП — штраф да 50 базавых велічынь (да 2.100 рублёў).
У апошні час кантрабандысты актыўна выкарыстоўваюць розныя аэрастаты — метэаралагічныя зонды, паветраныя шары для дастаўкі нелегальных грузаў з Беларусі ў Літву. Літоўскае МУС паведамляла, што са студзеня па сярэдзіну кастрычніка 2024 года ў краіне зафіксавалі каля 800 аэрастатаў з кантрабандай. У асноўным такім чынам перасылаюць цыгарэты.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства