Гайдукевіч выдаткаваў усе сродкі свайго выбарчага фонду, Хіжняк яшчэ не пачынаў
11 студзеня, Позірк. Зарэгістраваны кандыдатам на пасаду прэзідэнта лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч да 8 студзеня выдаткаваў усе сродкі свайго выбарчага фонду — 8.804,88 рубля, сведчаць даныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Сума на яго рахунку за месяц вырасла на 2.334.88 рубля (+36,1%; на 11 снежня 2024 года было сабрана 6.470). За гэты ж час ён выдаткаваў большую частку сабраных сродкаў — 8.664 рублі.
Іншая сітуацыя ў старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка. Як і месяцам раней, на яго рахунку лічыцца 24.760 рублёў, з якіх ён дагэтуль не выдаткаваў ані капейкі.
Былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая да 8 лістапада сабрала на сваю кампанію 19.980 рублёў і паспела выдаткаваць 19.975. За месяц сума ў фондзе вырасла на 770 рублёў (+3,96%; на 11 снежня — 19.210). Выдаткавана за гэты час 1.080 рублёў (18.895).
Сума на рахунку першага сакратара цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (савецкае найменне кіраўніка партыі) Сяргея Сыранкова за месяц не змянілася — 34.370 рублёў, аднак выдаткі выраслі на 3.707,4 — да 23.768,34 (20.060,94).
Аляксандр Лукашэнка за месяц змог павялічыць суму сабраных сродкаў на 5.450 рублёў — да 631.410 (+0,85%; 626.060). Аб’ём выдаткаваных сродкаў не змяніўся — 92.032,37.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года.
Кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
23 кастрычніка 2024 года беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада прынялі сумесную заяву, у якой заклікалі галасаваць “супраць усіх”.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства