Мінск 01:10

У “спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 22 чалавекі, у іх ліку сем палітвязняў

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

11 студзеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 11 студзеня 2025 года дададзена яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.848 пазіцый.

Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак нададзены праваабаронцамі статус палітвязня мае толькі сем з іх. Гэта Чэслаў Герасімовіч (прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 3612 Крымінальнага кодэкса), Алеся Дзернакоўская (4 гады; ч. 1 і ч. 2 арт. 3614), Таццяна Сцепа (4 гады; ч. 3 арт. 361, ч. 1 і ч. 2 арт. 3614), Сяргей Ціханаў (асуджаны на невядомы тэрмін паводле ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 356), Максім Мыслівец (тэрмін невядомы; ч. 3 арт. 361), Арцём Ліцевіч (тэрмін невядомы; ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 342), Марына Алісеенка (тэрмін невядомы; ч. 1 і ч. 2 арт. 3614).

У пералік унесены былы палітвязень Арцём Басалай (прыгавораны да 2,5 года абмежавання волі па—за папраўчай установай адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342).

Астатнія ўнесеныя ў спіс:

  • Юлія Лондарава — ч. 1 арт. 342;
  • Вольга Пецюкевіч — ч. 1 арт. 342;
  • Андрэй Пецюкевіч — ч. 1 арт. 342;
  • Мікіта Салаўцоў — ч. 1 арт. 342;
  • Максім Прышчэпа — ч. 1 арт. 342;
  • Віталь Буйноў — ч. 1 арт. 342;
  • Аляксандр Усцінаў — ч. 1 арт. 342;
  • Віктар Зайцаў — ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 367;
  • Уладзімір Махнач — ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369;
  • Віктар Фёдараў — арт. 3612;
  • Таццяна Мішына — ч. 1 і 2 арт. 3614;
  • Ягор Барыскевіч — ч. 1 арт. 130;
  • Алег Пятроўскі — ч. 1 арт. 130;
  • Дзмітрый Барсукоў — ч. 1 і ч. 2 арт. 3614.

Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.

Даведка “Позірку”:

  • ч. 1 арт. 14 — замах на злачынства (наўмыснае дзеянне або бяздзеянне асобы, непасрэдна скіраваныя на здзяйсненне злачынства, калі пры гэтым злачынства не было даведзенае да канца з прычыны незалежных ад гэтай асобы абставінаў);
  • ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
  • ч. 2 арт. 2905 — удзел у дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнаная тэрарыстычнай;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
  • ч. 1 арт. 356 — выдача замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржсакрэтаў Беларусі, а таксама звестак, якія складаюць дзяржсакрэты замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў, перададзеных Беларусі на падставе міжнародных дагавораў або ў сувязі з яе ўдзелам у гэтых арганізацыях; або шпіянаж, або пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, або іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, скіраванай на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Беларусі (здрада дзяржаве);
  • ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу ўлады ці гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, ці здрады дзяржаве, ці здзяйснення тэракту ці дыверсіі, ці ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці, ці здзяйснення іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі здзейсніць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, — з выкарыстаннем СМІ, інтэрнэту, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо дзеянні, якія пацягнулі цяжкія наступствы;
  • ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1 арт. 3612 — перадача або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
  • ч. 2 арт. 3612 — пералічаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб на падставе папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 2 арт. 3614 — пералічаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб на падставе папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або злучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
  • ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
Падзяліцца: