Мінск 20:08

Паводле даных Белстата, прамтавары ў гадавым вымярэнні падаражэлі на 6,2%, сельгаспрадукцыя — на 11,7%

Ілюстрацыйнае фота: трактор.бел

13 студзеня, Позірк. Прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў у снежні 2024 года ў параўнанні з лістападам падаражэла на 0,3%, у гадавым вымярэнні (да снежня 2023-га) — на 6,2%, вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Інвестыцыйныя тавары гэтай галіны сталі даражэйшыя на 0,6% і 5% адпаведна, прамежкавыя — на 0,1% і 6,6%, спажывецкія — на 0,4% і 5,9%.

Сельскагаспадарчая прадукцыя за месяц падаражэла на 2,1%, у гадавым вымярэнні — на 11,7% (у раслінаводстве — на 5,9% і 10,5%; жывёлагадоўлі — на 1,2% і 12%).

У будаўніцтве цэны выраслі на 0,3% і 10,8% (цэны на будаўніча-мантажныя работы ў снежні знізіліся на 1,1%; за год выраслі на 13,5%).

Тарыфы на грузаперавозкі ўсімі відамі транспарту сталі даражэйшыя на 0,4% і 6,4%. На паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за месяц яны не змяніліся, за год — выраслі 1,6%.

Даведка “Позірку”:

  • Інвестыцыйныя тавары — тавары, якія выпускаюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служаць мэтам замены, абнаўлення, якаснага паляпшэння асноўных сродкаў.
  • Прамежкавыя тавары — тавары, якія выкарыстоўваюцца не для канчатковага спажывання, а для далейшай вытворчасці тавараў і паслуг.
  • Спажывецкія тавары — тавары бытавога прызначэння, неабходныя для задавальнення патрэбаў чалавека.
Падзяліцца: