Сілавікі зноў пагражаюць крымінальнай адказнасцю ўдзельнікам акцый за мяжой
13 студзеня, Позірк. У вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта “знаходзяцца крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў розных экстрэмісцкіх фарміраванняў па-за межамі Рэспублікі Беларусь, якія бяруць удзел у акцыях, арганізаваных антыбеларускімі цэнтрамі”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Сцвярджаецца, што следства атрымала інфармацыю “пра планы збеглых, скіраваныя на спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальванне сацыяльнай варожасці, з дапамогай нешматлікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў”. Сярод акцый СК згадвае перформанс “Лукашэнка ў шрэдар”, арганізаваны “Народнымі амбасадамі”.
Камітэт таксама заявіў, што мэтай фэсту “Беларусы годныя лепшага”, які плануецца правесці 26 студзеня ў Варшаве, з’яўляецца “стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі, напал сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і знешняе ўздзеянне на прававыя інстытуты”.
СК, як сцвярджаецца, вядзе “актыўную працу па выяўленні і ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў” запланаваных акцый за мяжой. Іх дзейнасць “дакументуецца для прыняцця рашэння аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці”. Кожнаму факту “супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзеная жорсткая прававая ацэнка”, заяўляе ведамства.
16 траўня 2024 года Следчы камітэт паведаміў, што завёў у дачыненні да 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой крымінальную справу паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3691(дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Было заяўлена, што ў рамках расследавання атрыманая інфармацыя пра “належныя падазраваным аб’екты нерухомасці і маёмасці” ў Беларусі. Паведамлялася пра следчыя дзеянні — “агляды, вобшукі, накладанне арышту на маёмасць” ды інш.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+