Мінск 01:28

Кіраўнік МАРГ Багданаў стаў амбасадарам у Казахстане, на міністэрскую пасаду прызначаны Карповіч

14 студзеня, Позірк. Аляксей Багданаў, які займаў пасаду міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прызначаны амбасадарам у Казахстане. Міністэрскую пасаду зойме Артур Карповіч, які дагэтуль быў кіраўніком аддзялення амбасады Беларусі ва Уфе (Татарстан, РФ). Адпаведнае рашэнне 14 студзеня прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на пасаду міністра па падатках і зборах прызначаны Дзмітрый Кійко, які раней быў першым намеснікам міністра фінансаў.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: