Санкцыі супраць беларускага спорту згулялі з МАК злы жарт, заяўляе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка
15 студзеня, Позірк. Уведзеныя супраць беларускага спорту “беспадстаўныя санкцыі” згулялі з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) “злы жарт”, заявіў 15 студзеня прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Віктар Лукашэнка.
Ён выступіў у Мінску на Генеральнай Асамблеі НАК, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Санкцыі, паводле слоў Лукашэнкі, былі ўведзеныя “ва ўгоду палітычным амбіцыям Захаду” і “наносяць больш шкоды рэпутацыі і палітычнай незалежнасці МАК, чым карысці”.
Падводзячы вынікі дзейнасці НАК за тры гады пад санкцыямі, Лукашэнка адзначыў “відавочнае імкненне МАК аднавіць цэласнасць галоўных сусветных стартаў” і вярнуць беларускіх спартсменаў на міжнародныя арэны. Аднак, дадаў ён, “некаторыя міжнародныя федэрацыі ўхапіліся за магчымасць цалкам выключыць беларускіх спартсменаў з сусветнага спорту і працягваюць весці сваю несумленную гульню”.
“Большая частка спартыўнай супольнасці разумее неабходнасць вяртання беларусаў на міжнародную арэну і знаходзіцца з нашым НАК у штодзённым кантакце і аказвае садзейнічанне ў вырашэнні самага важнага пытання галіны на сённяшні дзень. Велізарная праца вядзецца НАК як з МАК, так і з кіраўнікамі міжнародных федэрацый, каб аднавіць правы нашых атлетаў і ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у поўным фармаце, са сцягам і гімнам, але для пачатку ў нейтральным статусе”, — сказаў Лукашэнка.
Ён асабліва адзначыў праблемы камунікацыі з некаторымі федэрацыямі: “Вы ведаеце, як няпроста змагацца з зімовымі міжнароднымі федэрацыямі, тым не менш лёд крануўся, і нашы “зімнікі”, я спадзяюся, будуць паступова вяртацца да міжнародных стартаў. Як і нашы каманды па гульнявых відах спорту, большая частка якіх выключана з міжнародных спаборніцтваў”.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка 2024 МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 у нейтральным статусе.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы абмежаваная колькасць беларускіх атлетаў, якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявала чатыры медалі — залаты, два сярэбраныя і бронзавы, заняўшы віртуальнае 50-е месца ў агульным заліку.
20 снежня мінулага года стала вядома, што Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў абмежаванай колькасці індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у нейтральным статусе “на строгіх умовах” у кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтвах сезона 2025/26. Пры гэтым забарона працягвае дзейнічаць у дачыненні да беларускіх біятланістаў, лыжнікаў, гарналыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка