Тэгеран гатовы пастаўляць Мінску нафту
15 студзеня, Позірк. З 2022 года назіраецца “ўстойлівы рост аб’ёмаў узаемнага гандлю“ Беларусі і Ірана. Пра гэта, згодна з распаўсюджаным прэс-службай урада відэафрагментам, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, прымаючы міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Сейеда Махамада Атабака, які знаходзіцца з візітам у Мінску.
Чыноўнік прыбыў у Беларусь на чале дэлегацыі, якая бярэ ўдзел у 17-м пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Галоўчанка нагадаў, што ў 2022 годзе аб’ём двухбаковага тавараабароту вырас у тры разы, і паведаміў, што ён таксама павялічыўся ў 2023-м і статыстыка павінна паказаць рост па выніках мінулага года.
Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада не назваў канкрэтных лічбаў двухбаковага гандлю.
Галоўчанка нагадаў, што падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран пазамінулым годзе была падпісаная дарожная карта ўсебаковага супрацоўніцтва на 2023-2026 гады, а таксама згадаў пра сустрэчу Лукашэнкі і прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна на палях саміту БРІКС у кастрычніку 2024 года. Прэм’ер-міністр выказаў надзею, што візіт Пезешкіяна ў Беларусь адбудзецца ў 2025 годзе.
Паводле інфармацыі беларускіх дзяржСМІ, у рамках пасяджэння міжурадавай камісіі будзе афіцыйна адкрыты гандлёвы дом Ірана ў Беларусі.
Паводле слоў іранскага міністра, у Тэгеране “гатовыя і змогуць” паставіць у Беларусь нафту, нафтахімічную прадукцыю, а таксама адпаведнае абсталяванне. Акрамя таго, Іран цікавіць супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва і рамонту заводаў, цеплавых электрастанцый.
“Мы можам сумесна ўзаемадзейнічаць у горназдабыўной сферы, харчовай прамысловасці, фармацэўтыцы і па пастаўках медабсталявання“, — дадаў Атабак.
Пры гэтым, паводле яго слоў, з улікам удалага геаграфічнага размяшчэння Ірана краіна можа прапанаваць Беларусі новыя лагістычныя магчымасці і доступ да мора.
Іранскі бок на перамовах у Мінску заявіў таксама аб намеры працягнуць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму для іранскіх грамадзян, у прыватнасці бізнесменаў.
На сустрэчы ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі намеснік міністра Сяргей Дубіна заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці прамых паветраных зносін Тэгеран — Мінск — Тэгеран сіламі іранскіх авіяперавозчыкаў.
З 2010 па 2018 год авіязносіны паміж сталіцамі ажыццяўляла кампанія “Белавія“, якая, паводле наяўнай інфармацыі, пастаянна адчувала цяжкасці з атрыманнем сродкаў за нададзеныя паслугі ў сувязі з эканамічнымі санкцыямі супраць Ірана.
Паводле іранскай статыстыкі, з 21 сакавіка 2023 года да 19 сакавіка 2024-га (1402 год паводле іранскага календара) экспарт Ірана ў Беларусь вырас на 34% і дасягнуў 20 млн долараў, беларускія пастаўкі ў гэтую краіну павялічыліся на 35% да 59 млн долараў.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка