Мінск 13:56

Упершыню ад пачатку года ў Беларусі за суткі ніхто не загінуў на пажарах

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

16 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 15 студзеня да 6:00 16 студзеня) на пажарах у Беларусі ніхто не загінуў — упершыню ад пачатку года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Разам з тым, паводле даных ведамства, агнём траўмаваныя тры чалавекі.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 289 пажараў (-14% да аналагічнага перыяду 2024 года, калі было 336). Агонь забраў жыцці 46 чалавек (-17,9%; 56), траўмаваў — 26 (-10,3%; 29); выратавана на пажарах — 18 (-28%; 25).

Падзяліцца: